Кафісма 3

Псалом 17

Кіроўцу хору. Раба Божага Давіда, які праспяваў Богу словы гэтай песні,
Калі Бог збавіў яго ад рук ворагаў яго і ад рукі Саула, і ён мовіў:

Палюблю Цябе, Божа, моц мая.
Бог — цвярдыня мая.

Госпад прытулак мой, і мой Вызваліцель, памагаты мне, і я спадзяюся на Яго,
Абаронца мой, і рог ратавання майго, і Заступнік мой.

Усхваляючы, усклічу да Бога
І ад ворагаў маіх уратуюся.

Апанавалі мяне пакуты смяротныя,
І плыні бяззаконняў змялі мяне.

Хваробы смяротныя найшлі на мяне,
І пекла зусім блізка апынулася ад мяне.

Але ў пакутах маіх я Бога паклікаў, іІ звярнуўся да Бога майго,
Пачуў ад храма Свайго святога Ён голас мой, і плач мой дайшоў да вуха Яго.

І падняўся, і захісталася зямля,
І высновы гор пахіснуліся і парушыліся, бо ўгневаўся Бог на іх.

Падняўся дым ад гнева Яго, і полымя ад твару Бога ўзнялося,
І вуголлі ўзгарэліся ад Яго.

Нахіліў нябёсы і зышоў,
І цемра пад Яго нагамі.

І ўзышоў на херувімы,
І ляціць, ляціць на крылах паветраных.

І зрабіў цемру пакровам Сваім, вакол Яго скінія Ягоная,
Воды ў паветры сабраліся ў цёмныя хмары.

Ад блёску Яго зрабіліся дым, і град,
І вуголле палымянае.

І ўзгрымеў з неба Госпад,
І падаў голас Свой Вышні.

Пусціў стрэлы Свае і разагнаў ворагаў,
Ударыў маланкамі і разбегліся ўсе.

І адчыніліся крыніцы водныя, і адкрыліся высновы сусвету
Ад пагрозы Тваёй, Божа, ад подыху гневу Твайго.

Нахіліўся да мяне, працягнуў руку сваю
І ўзняў мяне з водных плыняў.

Ён бароніць мяне ад ворагаў маіх моцных
І ад нянавіснікаў маіх, дужэйшых за мяне.

Яны паўсталі на мяне ў гадзіну ліхую,
Але Ты — апора мая, Божа.

Ты вывеў мяне на прастору і вызваліў мяне,
Бо Ты дабраспрыяешы мне.

І дасць мне па праўдзе маёй,
Па чысціні рук маіх дасць мне.

Бо я захаваў шляхі Божыя
І не быў бясчэсным перад Ім.

Бо ўсе суды Божыя перада мною,
І я не адышоў ад наказаў Ягоных.

І буду беззаганны ў вачах Яго
І захаваюся ад граху майго.

І дасць мне Божа па праўдзе маёй
І па чысціні рук маіх перад вачамі Яго.

Правядным зробіш па праведнасці,
Нявінным зробіш па нявіннасці,

Чыстым зробіш па чысціні,
А распустым — па хітрасці іх.

Бо ты, Божа, ціхамірных уратуеш,
А пагардлівы позірк утаймуеш.

Бо Ты запаліш светач мой, Божа,
Божа мой, прасвяці цемру маю!

Табою пазбаўлюся ад спакусы,
Табою перайду горы.

Божа мой, беззаганны шлях Яго, словы Бога палымяныя,
Ён Абаронца ўсіх спадзяючыхся на Яго.

Хто Бог акрамя Бога?
Няма Бога акрамя Бога нашага!

Бог апаясаў мяне сілай
І паклаў беззаганны шлях перада мной.

Зрабіў ногі мае лягчэ чым у аленя
І на вышыні паставіў мяне.

Навучыў рукі мае да бітвы,
І зрабіліся яны як той медны лук.

Даў мне шчыт ратунку, і рука Твая падтрымае мяне,
І наказ Твой выправіць мяне цалкам, і наказ Твой мяне навучыць.

Ты пашырыў крокі мае,
І не знямогуць ногі мае.

Наганю ворагаў маіх і нападу на іх,
І не супакоюся пакуль не згінуць.

Звалю іх, што не змогуць ўстаці,
Згінуць пад нагамі маімі.

І апаясаў мяне сілай на барацьбу,
І кінуў мне пад ногі супастатаў маіх.

Ты паказаў мне спіны ворагаў маіх,
І нянавіснікаў маіх знішчыў.

Яны лямантуюць, але няма каму ратаваць іх,
Клічуць да бога сваайго, але ён не чуе іх.

Развею іх, як той попел па паветру,
Як бруд на дарозе патапчу.

Ты пазбавіш мяне ад людскога абурэння, паставіш мяне на чале народаў.
Людзі, якіх я не ведаў, паслужаць мне.

Словы мае пачуюць і паслухаюць,
Чужынцы будуць шукаць ласкі маёй.

Сыны чужыя спарахнеюць і акрывеюць шляхамі сваімі.

Жывы Бог, і дабраславены Божа,
І да ўзнясецца Божа ратавання майго.

Бог, што дае помсту за мяне,
Бог, што пакарыў мне народы.

Вызваліцель мой ад ворагаў маіх гняўлівых,
Ад паўстаючых на мяне Ты абараняеш мяне, ад бязбожніка збаўляеш мяне.

За гэта праслаўлю Цябе, Божа, у народах
І імю Твайму пяю.

Што дзіўна ратуе цара,
Што творыць міласэрнасць хрысту Свайму Давіду, і роду яго назаўсёды.

Псалом 18

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Неба кажа пра славу Божую,
І пра дзеі рук Ягоных абвяшчае зямля.

Дзень дню перадае слова,
І ноч ночы абвяшчае веды.

І няма такой мовы,
На якой не чулі іх галасоў.

Па ўсёй зямлі пройдзе вяшчанне іх, і ва ўсе канцы сусвету — словы іх.
Сонца зрабіў сялібай Сваёй.

І яно, як жаніх выходзячы з пакояў сваіх,
З радасцю, як волат, ідзе па сваім шляху.

З аднаго канца неба яго ўсход, і на другім канцы яго захад,
І нікога не абміне яго цяплыня.

Закон Божы беззаганны, мацуе душу.
Сведчанне Божае вернае, умудрае простых.

Апраўданні Бога справядлівыя, вясяліць сэрцы,
Загады Бога светлыя, прасвятляюць вочы.

Страх Божы чысты, застанецца навекі,
Суды Бога ісціныя, усе справядлівыя.

Жаданыя больш срэбра і золата, і камянёў драгацэнных,
Больш чым за мёд саладзейшыя.

Раб Твой усё зберажэ гэта,
Зберажэ дзеля карысці вялікай.

Саграшэнні свае хто зразумее?
Ад тайных грахоў маіх ачысці мяне.

І ад супрацьсталага мяне ўтрымай, хай не валодае мною,
Тады беззаганны буду і стану чысты ад граху вялікага.

І зробяцца словы вуснаў маіх і пачуцці сэрца майго добрымі перад Табою.
Божа, Ты Памагаты мне і мой Вызваліцель.

Псалом 19

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Пачуе Цябе Бог у дзень скрухі,
Абароніць Цябе імя Бога Якавага.

Пашле дапамогу Табе ад святой сялібы Сваёй,
І ад Сіёна будзе ахова Табе.

Прыгадае ўсе ахвяры Твае,
І ўсеспаленне твае поўным будзе.

Дасць Бог Табе па сэрцу Твайму,
І ўсе намеры Твае выканае.

Узрадуемся аб ратаванні Тваім, і ў імя Бога нашага паўстанем.
Выканае Бог усе прашэнні Твае.

Зараз зведаў, што ратаваў Бог Хрыста Свайго,
Пачуў з Неба Святога Свайго, моцнай рукой уратаваў Сваёй.

Гэтыя на калясніцах, а тыя на конях,
А мы імя Бога нашага заклічам.

Тыя паваліліся і ляжаць,
А мы падняліся і стаім.

Божа, ратуй цара і пачуй нас
У час, калі паклічам Цябе.

Псалом 20

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Божа, узвясяліцца цар сіле Тваёй
І аб ратаванні Тваім узрадуецца вельмі.

Жаданне яго сэрца Ты здзейсніў,
Прашэнні вуснаў яго выканаў.

Сустрэў яго дабраславеннем млосным:
Узвенчыў галаву яго каронаю з камянёў каштоўных.

Жыццё прасіў ён у Цябе —
І падаў яму доўгалецце на векі.

Вялікая слава яго ад ратавання Твайго,
Славай і пашанай ушанаваў яго.

Дабраславішы яго на векі,
Узвясяліў радасцю перад тварам Тваім.

Бо цар заўсёды на Бога спадзяецца,
І па міласці Божай не пахіснецца.

Да знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх рука Твая,
Да знойдзе рука Твая ўсіх нянавіснікаў Тваіх.

Тады кінеш іх у печ палымяную ў час прышэсця Твайго,
І гневам Сваім змяцеш іх, і праглыне іх полымя.

Справы іх на зямлі панішчыш,
І пачаткі іх — сярод сыноў чалавечых.

Бо зрабілі яны супраць Цябе ліха,
Склалі дамовы, але не змаглі здзейсніць.

І звернеш іх прэч,
І адпрэчыш іх твары.

Уздыміся, Божа, у сіле Тваёй,
Успяем і заспяваем пра моц Тваю.

Псалом 21

Кіроўцу хору. На пачатку раніцы. Псалом Давіда.

Божа, Божа мой, пачуй мяне! Навошта мяне Ты пакінуў?
Далёка збаўленне маё нягледзячы на малаітвы маіх.

Днём заклікаю Цябе, і не чуеш,
Ноччу заклікаю да ашалеласці.

Ты ў святым месцы жывеш, пахвала Ізраіля.

На Цябе спадзяваліся бацькі нашы,
Спадзяваліся, і Ты вызваліў іх.

Да Цябе заклікалі і ратаваліся,
На Цябе спадзяваліся і не мелі сораму.

А я чарвяк, а не чалавек —
Знявага і пагарда для людзей.

Усе, хто бачыць мяне, крывяцца,
Ківаюць галовамі:

«Спадзяецца на Бога? Хай ратуе Яго,
Калі ён так прыемны Яму».

Ты ўзяў мяне ад чэрава матчынага,
Каля грудзі матчынай Ты назіраў мяне.

Да Цябе я даручаны з нараджэння,
Ад матчынага ўлоння Ты мой Бог.

Не адыходзь ад мяне, бо наблізілася да мяне бяда,
І няма паблізу памагатага мне.

Абышлі мяне, як мноства быкоў,
Як валы тлустыя абступілі мяне.

Раззявілі на мяне пашчы свае,
Як той леў драпежны равуць.

Як вада я праліўся, пассыпаліся косці мае,
Сэрца мае, як той воск, патаяла ў грудзях маіх.

Зламалася моц мая як чарапок гліняны,
Язык мой прысох да гартані маёй, у попел смяротны я ізышоў.

Абышлі мяне як тыя сабакі, абступілі мяне злодзеі,
Прабілі ногі і рукі мае,

Перабралі ўсе косці мае,
Глядзяць з пагардай.

Рызы мае падзялілі сабе,
І аб вопратцы маёй кінулі жрэбя.

Ты, Божа, не адымі дапамогі ад мяне,
Паспяшайся абараніць мяне.

Ратуй ад зброі душу маю,
З лап сабачых — самотнага мяне.

Ратуй мяне ад зубоў ільвовых,
Ад рагоў буйвала збаві мяне.

Абвяшчу імя Твае братам маім,
Пасярод Царквы буду спяваць да Цябе.

Хто Бога баіцца, хваліце Яго! Увесь род Якава, слаўце Яго!
Да баіцца Бога ўвесь народ Ізраіля!

Як не пагрэбаваў і не адмовіў малення беднага,
І не адвярнуў твар Свой ад мяне, і калі клікаў да Яго, пачуў мяне.

Ад Цябе хвала мая, у царкве вялікай услаўлю Цябе,
Маленні ўзнясу перад богабаязнымі.

Хай ядуць бедныя і наядуцца, і ўсхваляць Бога тыя, хто шукае Яго,
І будуць жывыя іх сэрцы ў векі вечныя.

Узгадаюць і звернуцца да Бога ўсе канцы зямлі,
І паклоняцца Яму ўсе народы і царства.

Бо Божыя царства ўсе,
І Ён правіць ўсімі народамі.

Наядуцца і паклоняцца Яму ўсе дабрадзённыя на зямлі,
І прыпадуць да Яго ўсе зыходзячыя ў зямлю, і душа мая таму жыве.

І семя маё будзе працаваць на Яго,
Абвесціць Бога будучы род.

Абвесціць праўду Яго народу новаму,
Што Бог сатврыў.

Псалом 22

Псалом Давіда.

Бог пасе мяне,
І нічым мяне не пазбавіць.

На зямлі хлебнай засялі мяне,
На вадзе лагоднай выхаваў мяне.

Душу маю звярнуў, наставіў мяне на шлях верны
Імя Свайго дзеля.

Калі і пайду сярод цемры смяротныя, не ўбаюся ліха,
Бо са мною Ты, і посах Твой і паліца Твая мяне абароняць.

Прыгатаваў перада мною трапезу мне, на вачах ворагаў маіх,
Улагодзіў алеем галаву маю, і чаша Твая напоўніла сілай мяне .

І міласэрнасць Твая будзе са мной усе дні жыцця майго,
Засялюся ў доме Божым на доўгія гады.

Псалом 23

Псалом Давіда. На суботу.

Божая зямля і ўсё, чым напоўнена яна,
Сусвет, і ўсё, што жыве ў ім.

Ён на моры яе заснаваў
І на рэках збудаваў яе.

Хто ўзыдзе на Божую гору?
Ці хто стане на зямлі святой Яго?

Непавінны рукамі і чысты сэрцам, хто не прыняў марнага душою,
І хто не падманваў бліжняга свайго.

Такі прыме дабраслаўленне ад Бога,
І міласціну ад Бога, Збавіцеля Свайго.

Гэта род шукаючых Бога,
Шукаючых твар Бога Якавага.

Адкрыйце брамы вашы, князі, і адкрыюцца брамы вечнасці,
І зойдзе Цар славы.

Хто гэты Цар славы?
Бог дужы і моцны, Бог дужы ў бітве.

Адкрыйце брамы вашы, князі, і адкрыюцца брамы вечнасці,
І зойдзе Цар славы.

Хто гэты Цар славы?
Бог сілаў, Ён ёсць гэты Цар славы.