Кафісма 17

Псалом 118

Алелюйя.

Шчаслівыя беззаганныя на шляху сваім,
Што ходзяць у законе Божым.

Шчсаслівыя, хто захоўвае сведчанні Ягоныя,
І ад усяго сэрца шукаюць Яго.

Хто крыўду не робіць,
Той па шляху Ягоным ідзе.

Ты запаведаў усім
Запаветы Твае цвёрда трымаць.

О, калі б накіраваны быў шлях мой
Да выканання запаветаў Тваіх!

Не пасароміўся тады б,
Пазіраючы на запаветы Твае.

Праслаўлю Цябе правым сэрцам,
Калі павучаюся законам праўды Тваёй.

Захаваю павучэнні Твае,
Не пакідай мяне назусім.

Чым малады выправіць шлях свой? –
Захаваннем слоў Тваіх.

Усім сэрцам маім шукаю Цябе,
Не дай мне адысці ад запаветаў Тваіх.

У сэрца свае паклаў словы Твае,
Да не саграшу Табе.

Дабраславены Божа,
Навучы мяне апраўданням Тваім.

Вуснамі сваімі я ўзвяшчаў
Наказы вуснаў Тваіх.

На шляху Тваіх сведчанняў
Суцешуся імі як усякім багаццем.

Пра наказы Твае разва́жу
І зразумею шляхі Твае.

Апраўданнямі Тваімі навучуся,
Не пазабуду словы Твае.

Дабраспрыяй рабу Твайму, ажыві мяне,
І я захаваю словы Твае.

Адчыні вочы мае,
І зразумею цудоўнасць законаў Тваіх.

Падарожнік я на зямлі гэтай,
Не хавай ад мяне запаветаў Тваіх.

Палюбіла душа мая
Законы Твае на час усякі.

Забараніў пыхлівым,
Праклятым, што ўхіляюцца ад запаветаў Тваіх.

Збаві мяне ад панашэння і ганьбы,
Бо сведчаній Тваіх я шукаў.

Бо ўзвялі паны паклёп на мяне разам,
Раб жа Твой разважаў пра загады Твае.

Бо сведчанні Твае навучаюць мяне,
І дарадчыкі маі — настаўленні Твае.

Прынікла да зямлі душа мая,
Але ажыві мяне словам Тваім.

Абвесціў я шляхі свае, і Ты пачуў мяне,
Навучы мяне апраўданням Тваім.

Шлях запаветаў Тваіх дай зразумець мне,
І пра цуды Твае разважаць буду.

Знікае душа мая ад роспачы,
Зацвердзі мяне словам Тваім.

Шлях няпраўды адхілі ад мяне,
І законам Тваім памілуй мяне.

Выбраў шлях праўды,
І законы Твае не пазабыў.

Даляпіўся да сведчаній Тваіх,
Божа, не пасаромі мяне.

Шляхам запаветаў Тваіх пакрочу,
Калі пашырыш сэрца мае.

Зрабі законам мне шлях наказаў Тваіх,
І буду заўсёды імкнуцца да яго.

Навучы мяне, і навучуся закону Твайму,
І захаваю яго ўсім сэрцам сваім.

Накіруй мяне на сцежку запаветаў Тваіх,
Бо жадаю іх.

Дахілі сэрца мае да сведчаняў Тваіх,
А не да ліхаймання.

Зачыні вочы мае, каб не бачыць мітусні,
На шляху Тваім ажыві мяне.

Пастаў перад рабом Тваім
Слова Твае дзеля страху Твайго.

Адхілі ганьбу маю ў розуме маім,
Бо суды Тваі міласэрныя.

Вось пра́гну запаветаў Тваіх,
Праўдай Тваёй ажыві мяне.

І хай зыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Божа,
Ратаванне Твае па слову Твайму.

І адкажу ганьбячым мяне,
Бо спадзяюся на слова Твае.

Не адымай ад вуснаў маіх словы праўды назаўсёды,
Бо спадзяюся на суды Твае,

І закон Твой захаваю вечна,
Ад веку і да веку.

І шырока закрочу,
Бо запаветаў Тваіх шукаю.

Казаў пра сведчанні Твае перад царамі
І не пасароміўся.

І разважаў пра запаветы Твае,
Якія палюбіў вельмі.

І ўздымаў рукі свае да наказаў Тваіх, што палюбіў,
І даследаваў апраўданні Твае.

Узгадай слова Твае рабу Твайму,
На якое спадзявацца загадаў.

Яны суцешылі мяне пад час панашэння майго,
Бо словы Твае звярнулі мяне да жыцця.

Ганарлівыя закон увесь час перасягаюць,
А я ад закона Твайго не ўхіляўся.

Узгадаў я суды Твае вечныя, Божа,
І суцешыўся.

Смуткую, калі бачу грэшных,
Што пакінулі закон Твой.

Песнямі былі мне апраўданні Твае
На шляху падарожжа майго.

Узгадаў ноччу імя Твае, Божа,
І захаваў закон Твой.

Ён зрабіўся маёй існсцю,
Бо шукаў апраўданняў Тваіх.

Ты, Божа — гэта Доля мая
Кажу, буду трымаць закон Твой.

Памаліўся перад тварам Тваім усім сэрцам маім,
Злітуйся да мяне па слову Твайму.

Узгадаў шлях Твой
І накіраваў ногі свае да сведчанняў Тваіх.

Прыгатаваўся не бянтэжыцца
І захаваць запаветы Твае.

Сеткі грэшных агарнулі мяне,
Але закона Твайго не забыў.

Апоўначы паднімаўся я
Ўславіць Твае суды па праўдзе.

Саўдзельнік я ўсім багабаязным,
Што захавалі запаветы Твае.

Дабротамі Тваімі, Божа, поўніцца зямля,
Навучы мяне апраўданням Тваім.

Дабро сатварыў рабу твайму, Божа,
Па слову Твайму,

Дабраце і разуменню, і розуму навучы мяне,
Бо запаветам Тваім веру.

Дакуль Ты не прыгнеціў мяне, я грашыў,
Таму зараз хаваю слова Твае.

Міласэрны Ты, Божа,
І па дабрыні Сваёй навучы мяне настаўленням Сваім.

Памножылася да мяне няпраўда грэшных,
А я ўсім сэрцам выпрабую запаветы Твае.

Затлусцела, як сыр сэрца іх,
А я закону павучаўся Твайму.

Добра для мяне, што Ты зма́ліў мяне,
Цяпер навучуся апраўданням Тваім.

Даражэй мне наказы вуснаў Тваіх
Болей мноства срэбра і золата.

Рукі Твае сатварылі і зрабілі мяне.
Дай розуму мне і навучуся запаветам Тваім.

Богабаязныя ўбачаць мяне і ўзрадуюцца,
Бо на слова Божае спадзяваўся.

Зразумеў, Божа, што суды Твае па праўдзе,
І справядліва прыгнеціў мяне.

Няхай будзе міласэрнасць Твая рабу Твайму,
Што суцешыць мяне па жаданню Твайму.

Да дойдзе да мяне шчодрасць Твая, і жывы буду,
Бо закон Твой — павучэнне для мяне.

Да пасаромеюцца пыхлівыя, бо не па закону варагавалі на мяне,
Я ж запаветы Твае даследую.

Няхай прымаюць мяне богабаязныя
І ведаючыя сведчанні Твае.

Няхай будзе сэрца мае беззаганным па апраўданням Тваім,
Да не пасарамлюся.

Знікае душа мая без ратавання ад Цябе,
На абяцанні Твае спадзяюся.

Істаміліся вочы мае без звяртання Твайго,
Кажу, калі суцешыш мяне?

Бо зрабіўся як кажаны мех на марозе,
Але ж запаветаў Тваіх не пазабыў.

Колькі тых гадоў засталося рабу Твайму?
Калі ж сатворыш мне суд супраць ганіцеляў маіх?

Паведалі мне бяззаконныя свае навучэнні,
Але ж не закон Твой, Божа.

Усе запаветы Тваі — праўда,
Таму без праўды гоняць мяне, дапамажы мне.

Ледзь не змарнавалі мяне,
Але ж запаветаў Тваіх не пакінуў.

Па дабрыні Тваёй ажыватвары мяне,
І захаваю сведчанні вуснаў Тваіх.

У векі слова Твае, Божа,
На небе прабывае.

У родзе і родзе праўда Твая,
Заснаваў зямлю і даўгавечна яна.

Па зачыну Твайму пачынаецца дзень,
Бо ўсё служыць Табе.

Каб закон Твой не навучыў мяне,
Тады загінуў бы ў бядотах маіх.

У век не пазабуду апраўданняў Тваіх,
Бо яны ажывілі мяне.

Ратуй мяне, бо Табе належу,
Бо апраўданняў Тваіх шукаю.

Мяне шукалі грэшныя, каб знішчыць мяне,
Але сведчанні Тваі разумеў.

Межы дасканаласці ўсякай бачыў,
Але закон Твой шырэй за ўсё.

Як жа я палюбіў закон Твой, Божа,
Кожны дзень павучаюся ў ім.

Звыш ворагаў маіх умудрыў мяне запаветам Тваім,
Ён мой навечна.

Звыш настаўнікаў маіх стаў разумнейшы,
Бо сведчанні Твае — навучэнне мае.

Забольш старэйшынаў разумею,
Бо шукаю запаветаў Тваіх.

Ад усялякага шляху ліхога адхіляю ногі свае,
Бо хацеў захаваць словы Твае.

Ад наказаў Тваіх не ўхіляўся,
Бо Ты даў закон мне.

Якія салодкія языку майму словы Твае,
Саладзей мёду яны вуснам маім.

Уразумеў запаветы Тваі,
Таму ненавісны мне ўсялякі шлях няправы.

Светач нагам маім — закон Твой,
І ён асвячае сцежкі маі.

Прысягнуў выконваць і захаваць
Справядлівыя запаветы Тваі.

Прыгнечаны да зямлі я, Божа,
Ажыватвары мяне словам Тваім.

Вольным ахвяры маім дабраволі,
І запаветам Тваім навучы мяне.

Душу маю ў рукі Тваі паклаў,
І закон не забыў Твой.

Паклалі грэшныя сетку для мяне,
І ад запаветаў Тваіх не заблытаўся.

Прыняў сведчанні Твае назаўсёды,
Бо яны радасць для сэрца майго.

Прымусіў сэрца свае выканаць апраўданні Твае,
Дзеля адданя Твайго.

Ненавіджу тых, што закон ненавідзяць,
А я закон палюбіў Твой.

Дапаможца і Абаронца Ты мой,
На словы Твае спадзяюся.

Адыдзіце ад мяне хлуслівыя,
Я выпрабую запаветы Бога майго.

Заступіся за мяне па абяцанню Тваім, і жывы буду,
І не пасарамлюся надзеі сваёй.

Дапамажы мне, і ўратуюся,
І не пакіну навучацца запаветам Тваім.

Пакараў усіх, хто адыходзіць ад апраўданняў Тваіх,
Бо няправядны розум іх.

Уявіў сабе грэшных, закон папіраючых,
Таму палюбіў сведчанні Твае.

Прыкавай да страху Твайго плоць маю,
Бо суда Твайго баюся.

Сатварыў суд па праўдзе,
Не аддай мяне крыўдзіцялям маім.

Прымі раба Твайго дабратворачым,
Да не хлусяць на мяне пыхлівыя.

Вочы мае істаміліся, чакая ратавання Твайго
І слова праўды Твайго.

Сатвары з рабом Тваім дзеля дабрыні Тваёй,
І запаветы Твае дай зразумець мне.

Раб я Твой, пакладзі ў розум мой
Разуменне сведчанній Тваіх.

Час дзейнічаць, Божа,
Бо зняважылі закон Твой.

Таму палюблю запаветы Твае
Забольш золата і тапазаў.

Таму да ўсіх запаветаў Тваіх накіраваўся,
А шлях няправы ўзнянавідзіў.

Цудоўныя сведчанні Твае,
Таму трымаецца іх душа мая.

Сведчанне слоў Тваіх
Прасвятляе і навучае немаўляты.

Вусны мае адчыню і вольна ўздыхну,
Бо запаветаў Тваіх жадаю.

Угледзі мяне і памілуй мяне,
Як і справядліва любячых імя Твае.

Крокі мае накіруй па слову Твайму,
Да не авалодаюць мною бяззаконні.

Ратуй мяне ад паклёпу чалавечга,
І захаваю запаветы Твае.

Да прасветліцца твар Твой да раба Твайго
І навучы апраўданням Тваім.

Крыніцы слёзныя цякуць з вачэй маіх,
Бо не трымаўся закона Твайго.

Правядны, Божа, Ты,
І правядны суд Твой.

Праўду запаведаў —
Сведчанні Твае і існую ісціну.

Стачала мяне рэўнасць мая пра Цябе,
Калі мае ворагі забылі словы Твае.

Звышчыстае слова Твае,
І раб Твой палюбіў яго.

Малы і пагарджаны я,
Але запаветаў Тваіх не забыў.

Праўда Твая — праўда вечная,
І закон Твой сапраўдны.

Бядоты і нягоды найшлі на мяне,
Запаветы Твае — навучэнне мае.

Сведчанні Твае — праўда навекі,
Дай разумець мяне і жывы буду.

Заклікаў усім сэрцам маім, пачуй мяне, Божа,
Бо шукаю запаветаў Тваіх.

Заклікаю Цябе, ратуй мяне,
І захаваю сведчанні Твае.

Паспяшаў заклікаць папярэджваючы,
Бо спадзяваўся на адказ Твой.

З раніцы паспяшаю адчыніць вочы мае
Да павучэння словам Тваім.

Голас мой пачуй, Божа па дабрыні Тваёй
І па закону Твайму зладзі жыццё мае.

Наблізіліся бяззконныя, што гоняць мяне,
Ад закону Твайго адышоўшыя.

Але Ты, Божа, побач са мною,
І ўсе шляхі Твае — праўда.

Наперш зведаў ад сведчанній Тваіх,
Што навечна яны.

Бачыш, як прыгнечаны я, і ратуй мяне,
Бо не забыў законаў Тваіх.

Судзі цяжбу маю і апраўдай мяне,
Абяцання дзеля Твайго вярні да жыцця мяне.

Далёка ратаванне ад грэшнага,
Бо не шукаў запаветаў Тваіх.

Шчодрасцю багаты, Божа,
Па суду Твайму ажыві мяне.

Шмат ганіцеляў і ворагаў маіх,
Ад сведчанній Тваіх не ўхіліўся.

Бачыў неразумных і смуткаваў,
Бо не захавалі словы Твае.

Бачыш, як люблю запаветы, Божа, Твае
Па дабрыні Тваёй ажыві мяне.

Выснова слоў Тваіх — праўда,
І назаўсёды праўда ў судзе Тваім.

Паны праганялі мяне дарэмна,
Але слоў Тваіх баялася мае сэрца.

Узрадуюся словам Тваім,
Быццам вялікае багацце знайшоў.

Няпраўду ўзнянавідзіў і ўзгрэбаваў,
І палюбіў закон Твой.

Па сем разоў на дзень славіў Цябе
За справядлівыя суды Твае.

Мір вялікі маюць любячыя закон Твой,
І спакусы няма ім.

Прагну ратавання Твайго, Божа,
І запаветы Тваі палюбіў.

Захавай, душа мая, сведчанні Божыя
І як мага палюбі іх.

Захаваў запаветы Твае і сведчанні Твае,
Бо ўсе шляхі мае перад Табою, Божа.

Да дойдзе маленне мае да Цябе, Божа,
Дай разумець слова Твае.

Да ўзыдзе прашэнне мае перад Табой, Божа,
Дзеля слова Твайго ратуй мяне.

Пральюць песню вусны мае,
Калі навучыш мяне запаветам Тваім.

Узвесціць язык мой словы Твае,
Бо ўсе запаветы Твае — праўда.

Няхай рука Твая ратуе мяне,
Бо запаветы Твае выконваць жадаю.

Чакаю ратавання Твайго, Божа,
І закон Твой павучэнне для мяне.

Жыва будзе мая душа і ўславіць Цябе,
І суды Твае апраўдаюць мне.

Заблудзіўся, як авечка згубленая,
Адшукай раба Твайго, бо не забыў запаветаў Тваіх.