Кафісма 8

Псалом 55

Кіроўцу хору. Пра людзей аддаленых ад святыняў Давіда,
Калі філісцімляне захапілі яго ў Гэфе.

Памажы мне, Божа, бо ўціскае мяне чалавек, увесь дзень нападае і прыгнятае мяне.
Уціскаюць ворагі мяне кожны дзень, шмат іх пагардліва паўстала на мяне.

У кожны дзень небяспекі я спадзяюся на Цябе, Бога ўшаную языком маім.
На Бога спадзяюся і не напалохаюся, што зробіць мне плоць?

Кожны дзень словамі маімі грэбуюць,
Усячасна задумляюць для мяне ліха.

Сабраліся разам, назіраюць за кожным крокам маім,
Каб падсцерагчы душу маю.

Но Ты хутка адхіліш іх Божа,
Зрынеш у гневе людзей гэтых.

Божа, жыццё мае прысвяціў Табе,
Паклаў слёзы мае перад Табою ў зроку Тваім, дзеля абяцанняў Тваих.

Да завернуцца ворагі маі назад у той дзень, калі паклічу да Цябе,
І па гэтаму зведаю, што Ты Бог мой.

Бога пахвалю языком,
Бога пахвалю словам.

На Бога спадзяюся і не ўбаюся,
Што чалавек мне зробіць?

Буду, Божа, маліцца,
Маліцца дзеля славы Тваёй.

Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, і ногі мае — ад перапоны.
Дабрадагаджу Богу ў свеце сярод жывых.

Псалом 56

Кіроўцу хору. Пісанне Давіда, калі ён уцёк ад Саула ў пячэру.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне, бо на Цябе спадзяецца душа мая,
Схаваюся ў цені крылаў Тваіх, пакуль бяззаконне не міне.

Усклічу да Бога Вышняга,
Да Бога дабрадзеючага мне.

Паслаў з Неба ратаванне мне, зняславіў зняславячых мяне.
Пасаў Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю,

І вызваліў мяне з асяродзя драпежнікаў, сярод якіх я правёў ночы ў страсе —
Сыноў чалавечых, чыі зубы — зброя і стрэлы, язык — востры меч.

Узнясіся да неба, Божа!
Няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.

Сеці прыгатавалі нагам маім і шукалі душы маёй,
Выкапалі яму перада мной, і самі ўваліліся ў яе.

Гатова сэрца мае, Божа,
Гатова сэрца мае спяваць славу Табе.

Паўстані, слава мая, паўстаніце, псалцір і гуслі!
Паднімуся зранку і заспяваю Табе, і ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа.

Бо ўзышла вышэй неба міласэрнасць Твая, і вышэй хмараў — праўда Твая.
Узнясіся да неба, Божа, няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.

Псалом 57

Кіроўцу хору. Захавай. Пісанне Давіда.

Калі сапраўды праўду кажаце,
То правядна судзіце, сыны чалавечыя.

Бо ў сэрцы бяззаконне робіце,
І на зямлі няпраўду плятуць рукі вашы.

Адышлі бязбожныя ад Бога ад самага нараджэння,
Ад улоння мацярынага заблыталіся, няпраўду казалі.

Лютасць іх, як у змея, глухія як аспід
І не чуюць закліначага, самага вартага ў заклёнах.

Бог пакрыша зубы іх у вуснах іх,
Быццам сківіцы ільвыя.

Адпрэчацца, як вада пралітая,
Наляжа на лук Свой, пакуль не саслабеюць.

Як воск згарэлы знікнуць, Полымя падзе на іх і не ўбачаць сонца —

Перш чым цярне іх узрасце,
Жывымі ў гневе паглыне іх.

А правядны помстай суцешыцца,
Руцэ свае ўмые ў крыві грэшнага.

І вымавіць чалавек: «ёсць плён для правяднага,
Бо Бог ёсць Суддзя на зямлі».

Псалом 58

Кіроўцу хора. Захавай Давіда,
Калі Саул паслаў сцерагчы дом ягоны, каб забіць яго.

Вызвалі мяне ад ворагаў маіх, Божа,
І ад падняўшыхся на мяне абарані.

Вызвалі мяне ад беззаконнікаў
І ад крывавага забойцы ратуй мяне.

Бо яны ідуць па душу маю,
Напалі на мяне ўзброенныя не за ліха маё і не за грахі маі, Божа.

Без граху хадзіў — правым шляхам,
Ідзі на сустрач да мяне і ўбач.

Ты, Божа, Бог сілаў, Госпад Ізраілю, паспяшайся наведаць плямёны ўсе,
Да аднімецца шчодрасць Твая ад бяззаконні робячых.

Звернуцца ўвечары як сабакі галодныя,
Што вакол горада ходзяць.

Што ўзносяць свае языкі, быццам у вуснах іх меч
І кажуць сабе: «Ці заўважыць хто гэта?»

Але Ты, Божа, з іх пасмяешся,
І змірыш плямёны чалавечыя.

Захаваю з Табою сілу сваю,
Бо Ты, Божа, мой абаронца.

Божа мой, міласць Твая ідзе насустрач малітвы маёй,
Дасі мне ўбачыць канец супастатў маіх.

Не забівай іх, хай узгадаюць запаветы Твае.
Разгані іх сілай Тваёй і зрыні іх, абаронца мой, Божа.

За грэх вуснаў іх, за словы свайго языка няхай зловяцца ў гардзеі сваёй,
За праклёны і ліха няхай ўзвясціцца канец ім.

Канец люты, і хай не будзе іх болей.
І ўбачаць, што Бог пануе Якавам і ўсёю зямлёю.

Звернуцца ўвечары як сабакі галодныя,
Што вакол горада ходзяць.

Што вяртаюцца ўвечар каб паесці,
І не нойдуць здабычы, і заскуголяць.

А я заспяваю пра моц Тваю, Божа, і ўзрадуюся Тваёй дабрыні,
Бо быў памагаты мне і прытулак мне ў дзень люты мой.

Памочнік мой, Божа, да Цябе я пяю,
Бо Ты ёсць заступнік мой, Божа мой і міласэрнасць мая.

Псалом 59

Кіроўцу хору. На прыладзе Шушан-Эдуф.
Пісанне Давіда для навучэння, калі ён біўся з Сірыяй Цаванскай,
І калі прыйшоў Іав, то знішчыў дванаццаць тысяч ідумеяў у Саланчаковай даліне.

Божа, адрынуў нас і зрынуў нас,
Разгневаўся на нас, але і ўшчодрыў нас.

Скалануў зямлю і згарнуў яе,
Але загаі разбурэнне яе, бо захісталася.

Даў ліха пабачыць людзям тваім,
Напаіў віном, як перад пакараннем.

Падаў зазнаку богабаязным,
Каб стрэлаў лука пазбегнулі.

Бо ўратуюцца палюблёныя Твае.
Ратуй рукою Тваёй і пачуй мяне.

Бог прамовіў у святой сялібе Сваёй:
«Узрадуюся і падзялю Сікіму і даліну сяліб замеру.

У Мяне Галаад і ў Мяне Манасій,
І Яфрэм — крэпасць галавы Маёй, Іюда — дзяржава Мая.

Мааў — судзіна спадзявання Майго, на Ідумею стане бот Мой,
Мне іншапляменнікі пакорацца».

Хто ўвядзе Мяне ў горад агароджаны?
Ці хто накіруе Мяне да Ідумеі?

Ці не Ты, Божа, што адрынуў нас,
І не жадаеш быць наперадзе войска нашага?

Даруй нам дапамогу ў бядотах,
Бо марна чакаць ад людзей дапамогі.

Богам зробімся дужыя
І Ён пераадолее ворагаў нашых.

Псалом 60

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Пачуй, Божа, маленне мае,
Звярні ўвагу на малітву маю.

З краю зямнога да цябе ўсклікаю ў маркоце сэрца майго.
На цвёрдую зямлю паставіў мяне, і даў накірунак мне.

Бо быў надзеяй маёй,
Сцяной крэпасці перад тварам варожым.

Пасялюся ў сялібе Тваёй навекі,
Схаваюся пад дахам крылаў Тваіх.

Бо Ты, Божа, пачуў малітвы мае,
Падаў набытак шануючым імя Твае.

Дадай дзень да дня цару,
Гады яго ад роду да роду падоўжы.

Будзе ён век перад Богам.
Міласэрнасць і праўду Яго хто зразумее?

А я буду век спяваць імю Твайму,
Узносіць малітвы мае дзень на дзень.

Псалом 61

Кіроўцу хору. Цераз Ідыфума. Псалом Давіда.

Ці не Бога паслухаецца душа мая?
Бо ад Яго ратаванне Мае.

Бо Ён Бог мой, Ратаўнік мой і Заступнік мой,
Не пахіснуся ніколі.

Даколі на чалавека налягаяце?
Давіце яго як сцяна нахіліўшаяся, ці — плот паваліўшыйся.

Зганьбаваць пажадалі гонар мой, велмі спяшаліся,
Дабраславячы вуснамі, праклінаючы сэрцам.

Толькі Бога паслухаецца душа мая,
І ад Яго цярпенне мае.

Бо Ён Бог мой, Ратаўнік і Заступнік,
Не адыду ад Яго.

У Бога ратаванне мае і слава мая,
Бог дапамога мне, і спадзяванне мае на Яго.

Спадзявайцеся на Бога людзі па ўсё зямлі,
Пралівайце перад Ім вашыя сэрцы, бо Памочнік нам.

Але ж мітуслівыя сыны чалавечыя і хлуслівыя сыны чалавечыя,
І лягчэй за пустэчу на вагах разам усе.

Не спадзявайцеся на няпраўду, і крадзенага не жадайце.
Да багацця не прыкладайце сэрца свайго.

Аднойчы казаў Бог дзве рэчы, і гэта пачуў я,
Што дзяржава ў Госпада Бога,

І што Бог міласэрны,
І кожнаму Ты аддасі па справах ягоных.

Псалом 62

Псалом Давіда, калі ён быў у пустэльні Іюдэйскай.

Божа, Божа мой, Цябе я шукаю ад раніцы, бо прагне Цябе душа мая,
І імкнецца да Цябе плоць мая ў зямлі пустой, і непраходнай, і бязводнай.

З’явіўся ў святыні Тваёй,
Каб бачыць славу Тваю і моц Тваю.

Міласэрнасць Твая лепш за цякучае жыццё,
Вуснамі маімі ўсхвалю Цябе.

Так дабраслаўлю Цябе ў жыцці маім,
У імя Твае ўздыму рукі свае.

Быццам тукам і алеем насыцілася душа мая,
І голасам радасным усхваляць Цябе вусны мае.

Калі ўзгадаю Цябе на лежаку маім,
І ноччу разважаў пра Цябе.

Бо быў Памагаты мне,
У цені крылаў Тваіх парадуюся.

Прынікла да Цябе душа мая,
Прыяла мяне рука Твая.

А хто шукалі бязвінную душу маю,
Яны пойдуць у самае пекла зямлі.

Адданыя будуць мячу,
Здабычай шакалаў зробяцца.

Цар жа павяселіцца пра Бога, і пахваліцца ўсякі, хто прысягае Яму,
Бо загародзяцца вусны, што кажуць няпраўду.

Псалом 63

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Пачуй, Божа, голас мой, калі малюся да Цябе,
Збаві ад страха варожага душу маю.

Пакрый мяне ад процьмы хлуслівых,
І захілі ад мноства робячых няпраўду.

Навастрылі, як меч, языкі свае,
Нацягнулі, як стрэлы, свае словы нянавісці.

Страляюць у беззаганных зпадціху,
Раптоўна страляюць і не баяцца адказу.

Зацвердзіліся ў слове няправым,
Сеткі свае хаваць змовіліся і кажуць: «Ня ўбачыць ніхто».

Выпрабуюць бяззаконне, даследуюць,
Але чалавек з глыбіні сэрца ўславіць Госпада.

І шкоды ад стрэлаў іх быццам як ад дзяцей,
І запнуцца ў словах сваіх, і паківаюць галовамі людзі вакол.

І ўстрашыцца чалавек кожны
І ўзвесціць справы Божыя, і справы Яго зразумее.

Узвясяліцца правядны пра Бога, і будзе спадзявацца на Яго,
І пахваляцца ўсе правыя сэрцам.