Кафісма 15

Псалом 105

Алелюйя.

Праслаўце Бога, бо Добры,
Вечна міласэрнасць Ягоная.

Хто выкажа усю магутнасць Ягоную?
І хто зможа ўзгаласіць усю славу Яго?

Шчаслівы, хто захаваў закон
І творыць праўду на кожны час.

Узгадай нас, Божа, дабраспрыяннем да людзей Тваіх,
Наведай нас ратаваннем Тваім.

Каб убачыць у даброце выбраных Тваіх,
Вясяліцца вясялосцю народа Твайго, хваліцца разам з набыткам Тваім.

Саграшылі з бацькамі нашымі,
Учынялі бяззаконне, рабілі няпраўду.

Продкі нашы ў Егіпце не зразумелі цудаў Тваіх,
Не ўзгадалі мноства міласэрнасці Тваёй і наракалі, калі вайшлі ў Чырвонае мора.

І ратаваў іх імя Свайго дзеля,
Каб убачылі моц Тваю.

І загадаў Чырвонаму мору, і яно высахла,
І павёў іх па бездані як па сушы.

І ратаваў іх ад рук нянавіснікаў,
І збавіў ад рук ворагаў.

Пакрыла вада супастатаў іх,
Ніводнага не засталося.

І паверылі ў словы Яго,
І заспявалі славу Яму.

Але хутка забылі пра справы Яго
І не захавалі запавету Яго.

І дадаліся да жаданняў сваіх у пустэльні,
І спакушалі Бога сярод бязводдзя.

І даў ім па прашэнням іх,
Паслаў насычэнне душам іхнім.

І прагнявілі Маісея
І Аарона, святога Божага.

Расчынілася зямля і пажэрла Дафана,
І паглынула Авіронавых людзей.

І ўзгарэлася полымя ў стане іх,
І папаліла полымя ўсіх няверных.

І зрабілі залатое цяля ў Харыву,
І пакланіліся балвану.

І змянілі славу Божыю
На выяву быка, што траву жарэ.

І забылі Бога ратаваўшага іх,
Што вялікія справы сатварыў у Егіпце,

Цудоўнае ў зямлі Хамавай
І страшэннае на моры Чырвоным.

І захацеў бы панішчыць іх, каб не Маісей, выбраны Ягоны,
Што стаў у журбоце прад Ім, каб адвесці лютасць Яго, да не знішчыць іх.

І пагардзілі зямлёй жаданай,
І не мелі веры словам Ягоным.

І наракалі ў сялібах сваіх,
Не пачулі голаса Божыя.

І ўзняў руку Сваю на іх,
Каб пакараць іх у пустэльні.

І знішчыць род іхні,
І рассеяць іх па народах.

І дачыніліся да Вээльфягора,
І рабілі ахвяры да нежывах.

І раздражнялі Яго сваімі спачынамі,
І пачаўся падзеж сярод іх.

Но з’явіўся Фінэс і задобрыў,
І спыніў мор.

Залічылася гэта яму ў правяднасць
Ад роду і да роду і да века.

І прагнявілі Яго пры водах, дзе быў мяцеж,
І Маісей пацярпеў з-за іх.

Бо засмуцілі ягоны дух І паграшыў заняхайваннем вуснаў сваіх.

Не вынішчылі паганых,
Як загадаў Госпад ім,

І змяшаліся з імі,
І дачыніліся да спраў іхніх.

І паслужылі балванам іх,
І трапілі ў спакусу.

І пралілі кроў непавінную, кроў сыноў і дачок сваіх,
Што прынеслі ў ахвяру балванам ханаанскім, і знішчана была зямля крывёю гэтай.

І апаганіліся справамі сваімі,
І да блудадзеяння дачыніліся.

І ўгнявіўся лютасцю Бог на людзей Сваіх,
Пагрэбаваў набыткам Сваім,

Аддаў іх у рукі ворагаў іх,
І завалодалі імі нянавіснікі іхнія.

Прыгняталі іх ворагі,
І пакарылі іх пад рукі свае.

Шмат разоў ратаваў іх, яны ж засмучалі Яго сваёю ўпартасцю,
І не жадалі пакінуць бяззаконні свае.

Бачыў Бог, калі бедавалі яны,
І чуў маленні іх.

І ўзгадаў запавет Свой,
І пашкадаваў па шматміласэрнасці Сваёй.

Шчодрасць падаў ім
Ад усіх прыгнятальнікаў іх.

Ратуй нас, Божа, Божа наш!
І збяры нас ад народаў праславіць імя Твае святое, хваліцца Тваёю пахвалой.

Дабраславены Божа Бог Ізраіляў ад веку і да веку!
І да кажуць усе людзі: так, так.

Псалом 106

Алелюйя.

Праслаўце Бога, бо Добры,
Вечна міласэрнасць Ягоная.

Так кажуць ратаваныя Богам,
Якіх Ён вызваліў ад рук варожых,

І з усіх краін сабраў іх —
Зыходу, усходу, поўдня і поўначы.

Блукалі па пустэльні бязводнай
І не знаходзілі шлях да горада заселянага.

Без вады і ежы знікала жыццё іхняе.

І заклікалі Бога пад час скрухі сваёй,
І ад нягод збавіў іх,

І на шлях верны накіраваў,
Каб выйшлі да заселянага горада.

Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,

Бо насыціў душу спустошаную,
І душу прагную напоўніў дабром.

Сядзелі ў цені смяротнай
Акаваныя галечай і кандаламі,

Бо не паслухалі словы Божыя
І наказ Ягоны адрынулі.

Таму змірыў сэрца іх тугою,
Што знямоглі, і не было каму дапамагчы.

І заклікалі да Бога, калі былі ў скрусе,
І ад нягод ратаваў іх,

І вывеў іх з цемры і цені смяротныя,
І кандалы іх разбіў.

Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,

Бо Ён разбіў брамы медныя
І завалы жалезныя зламаў.

Павярнуў іх ад шляху бязбожнага,
Бо ад бязбожнасці сваёй цярпелі яны.

Усякай ежай грэбавала душа іх,
І наблізіліся да брамы смерці.

І заклікалі Бога ў час скрухі сваёй,
І ад нягод ратаваў іх.

Паслаў слова Свае і даў вылячэнне ім,
І збавіў іх ад пагібелі іх.

Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,

І да прынясуць Яму ахвяру пахвалы,
І да ўзвесцяць справы Яго ў радасці.

Адыходзячыя ў мора на караблях,
Што займаюцца справамі на морах вялікіх,

Тыя бачылі справы Божыя
І цуды Ягоныя ў глыбінях.

Казаў, і зрабілася бура,
І ўзняла яна хвалі,

Што да неба ўздымаюцца і ападаюць у бездань,
Душа іх знікала ў бядзе.

Захісталіся, быццам п’яныя,
І розум пакінуў іх.

І заклікалі да Госпада, калі ў скрусе былі,
І бяду адвёў ад іх.

І загадаў буры, і ператварылася ў цішыню,
Замоўклі хвалі яе.

І калі заціхла, узрадаваліся яны,
І накіраваў іх да жаданай прыстані.

Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым,

Да ўздымуць Яго сярод людзей,
І старэйшыны на радзе сваёй няхай усхваляць Яго.

Ён ператвараў рэкі ў пустэльні,
Крыніцы водныя — у зямлю,

Зямлю пладавітую — у саланчак,
За ліха тых, што жывуць на ёй.

Ён пераўтварыў пустэльню ў азёрышчы
І бязводную зямлю — у крыніцы водныя.

І засяляіў там прагнучых,
Што ўзбудавалі гарады там,

І засеялі нівы,
Насададжалі вінаград і вырошчвалі жыта.

І дабраслаўвіў іх, і памножыліся яны вельмі,
І скот іх не зменьшыўся.

А тыя збяднелі і забедавалі
Ад скрухі і хваробаў.

Знявага найшла на начальнікаў іх,
І пакінуліся блукаць па непраходным мясцінам.

І дапаможа Бог убогаму ў галечы,
І памножыў род ягоны як авечак.

Убачаць гэта правядныя і ўзрадуюцца,
А ўсялякае бяззаконне зачыніць вусны свае.

Хто мудры, каб захаваць гэта?
І хто зразумее міласэрнасць Бога?

Псалом 107

Песня. Псалом Давіда.

Гатова сэрца мае, Божа, гатова сэрца мае,
Заспяваю і запяю ў славе маёй.

Паўстані, слава мая, паўстаніце, псалцір і гуслі,
Абуджу раніцу.

Праслаўлю Цябе сярод людзей, Божа,
Апяю Цябе сярод народаў.

Бо ўзышла вышэй неба міласэрнасць Твая,
І вышэй хмараў справядлівасць Твая.

Узнясіся да неба, Божа,
Няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.

Бо ратуюцца палюблёныя Твае.
Ратуй рукою Тваёй і пачуй мяне.

Бог сказаў у святой сялібе Сваёй:
«Узрадуюся і падзялю Сікіму, і даліну сяліб замеру.

У Мяне Галаад
І ў Мяне Манасій,

І Яфрэм — крэпасць галавы Маёй,
Іюда — дзяржава Мая,

Маав — судзіна спадзявання Майго,
На Ідумею стане бот Мой.

Мне іншапляменнікі пакорацца».

Хто ўвядзе мяне ў горад агароджаны?
Ці хто накіруе мяне да Ідумеі?

Ці не Ты, Божа, што адрынуў нас,
І не жадаеш зрабіцца сілай нашай?

Даруй нам дапамогу ў смутку,
Бо марнае ратаванне ад людзей.

Богам зробімся дужыя
І Ён пераадолее ворагаў нашых.

Псалом 108

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Божа, адгукніся на хвалу Маю,

Бо вусны грэшнага, вусны хлуслівага раззявіліся на Мяне,
Паклёп узвёў на Мяне языком хлуслівым,

Словамі нянавісці абышоў Мяне,
Без віны ўзняўся на Мяне.

Замест любві маёй хлусіць на Мяне,
А я маліўся,

Аддаў Мне за дабро ліхам,
І нянавісцю за любоў Маю.

Бязбожнага пастаў над ім,
І сатана няхай стане па праую руку яго.

Калі пачне судзіцца, няхай асудзіцца,
І малітва ягоная няхай за грэх залічыцца.

Няхай зменшацца дні ягоныя,
І годнасць ягоная хай да другога пяройдзе.

Няхай зробяцца дзеці яго жабракамі,
І жонка яго — удавіцай.

Няхай жабруюць дзеці ягоныя і клёнчаць,
Да выгнанцамі зробяцца з хатаў сваіх.

Няхай забярэ ліхвяр усё, што мае ён,
І хай забяруць іншыя напрацаванае ім.

Няхай ніхто не заступіцца за яго,
Няхай ніхто не падасць сіротам ягоным.

Няхай загінуць дзеці ягоныя,
І да забудзецца імя ягонае сярод родаў.

Няхай узгадаецца бяззаконне бацькі яго перад Богам,
І грэх маці ягонай няхай не ачысціцца.

Няхай назаўсёды будуць яны перад Богам,
І да знікне памяць пра іх на зямлі.

За тое, што пазабыў міласэрнасць і пагнаў чалавека беднага і сірага,
І шкадуючана сэрцам захацеў забіць.

І палюбіў праклёны, і яны звернуцца на яго,
І не пажадаў добрага слова, і іх не знойдзецца для яго.

І апрануўся ў праклён, як у вопратку,
Што увайшоў, як вада, у нутрыну яго — да самых касцей, як алей.

Да зробіцца гэта рызай для яго
І поясам, якім апаясаны.

Такая доля ад Бога для ўсіх, хто хлусіць на Мяне
І кажа няпраўду на душу Маю.

Ты ж Божа мой, Божа зрабі Мне дзеля імя Твайго,
Дзеля вялікай міласэрнасці Тваёй.

Ратуй Мяне, бо бедны і ўбогі я,
І сэрца мае трапеча ва Мне.

Як цень, калі праходзіць яна, так я знікаю,
Гоняць Мяне як саранчу.

Ногі Мае знемаглі ад пасту,
І цела мае без алею знямогла.

Пасмешышчам зрабіўся для іх,
Глядзяць на Мяне, галовамі ківаюць.

Дапамажы Мне, Божа Мой,
Ратуй мяне па дабрыні Тваёй,

Да зразумеюць, што рука гэта Твая,
І што гэта справа Твая.

Яны праклянуць, а Ты дабраславіш,
Паўстаючыя на Мяне няхай пасаромяцца, а раб Твой узрадуецца.

Да апрануцца ў сорам усе хлусячыя на Мяне,
Апрануцца, як вопраткаю, у сорам свой.

Праслаўлю Бога вельмі вуснамі сваімі,
Пасярод шматнародзя ўсхвалю Яго,

Бо Ён не адышоў ад беднага,
І збавіць ад ганіцеляў душу яго.