Кафісма 10

Псалом 70

Псалом Давіда. Сыноў Іанадава і першых палонных.

На Цябе, Божа, спадзяюся,
Да пасаромлены не буду ніколі.

Праўдай Тваёю вызвалі мяне і ратуй мяне,
Дахілі да мяне вуха Свае і дапамажы мне.

Зрабіся Богам-абаронцай для мяне, стань трывалым месцам ратавання майго,
Бо Ты цвярдыня і прытулак мой.

Божа, ратуй мяне з рук грэшных,
З рук злачынцаў і крыўдзіцяляў.

Бо Ты — цярпенне мае, Божа.
Божа, спадзяванне мае ад юнацтва майго.

Табою зацверджаны я ад улоння, ад чэрава матчынага майго Ты апякаеш мяне,
Пра Цябе вечна будзе песня мая.

Бо дзівам зрабіўся для шмат людзей,
І Ты для мяне Памагаты моцны.

Да напоўняцца вусны мае пахвалою,
Бо славу Табе спяваю, пра вялікасць Тваю кожны дзень.

Не забывай пра мяне падчас старасці маёй,
Калі змаліцца моц мая, не пакінь мяне.

Бо мовілі ворагі мнее,
І пільнуючыя душу маю дамовіліся:

«Вось Бог пакінуў яго,
Наганіце і забіце яго, бо няма каму за яго заступіцца».

Божа мой, не адыходзь ад мяне,
Божа да дапамогі маёй звярніся.

Да пасаромяцца і знікнуць усе паклёпнікі душы маёй,
Да апрануцца сорамам усе шукаючыя мне ліха.

Я жа заўсёды спадзяюся на Цябе, Божа,
І ўзношу заўсёды славу Табе.

Вусны мае ўзвесцяць праўду Тваю,
Кожны дзень — ратаванне Твае, бо не ўзведаў кніжнага.

Увайду ў сіле Божай,
Божа, узгадаю праўду Тваю, Цябе Адзінага.

Божа, навучаў мяне ад юнацкіх дзён,
І да гэтага дня ўзвешчу пра ўсе цуды Твае.

І да старасці, да сівых валасоў, не пакідай мяне, Божа,
Пакуль не ўзвешчу будучаму роду сілу Тваю:

Моц Тваю і праўду Тваю вышэй неба.
Бо сатварыў дзеля мяне вялікія справы, і хто падобны да Цябе?

Цяжкія звёў на мяне беды і ліха,
І зноў узнімаў да жыцця мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне.

Узвялічыў на мне вялікасць Тваю,
І суцяшаў мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне.

І я ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа, на псаломскіх прыладах — праўду Тваю,
Заспяваю Табе на гуслях, святы Божа Ізраіляў.

Радуюцца вусны мае, калі спяваю Табе,
І спявае душа мая, што ўратаваў Ты.

І яшчэ язык мой стане павучаць праўдзе Тваёй,
Калі пасаромяцца ўсе шукаючыя мне ліха.

Псалом 71

Пра Саламона. Псалом Давіда.

Божа, падай закон Твой цару,
І праўду Тваю сыну цара.

Каб судзіць народу Твайму па праўдзе,
І бедным тваім па справядлівасці.

Да прынясуць горы мір народаў,
І ўзгоркі — праўду.

Ён пачне судзіць людзям бедным,
І абароніць сыноў убогіх і забароніць паклёпніку.

І будзе з сонцам,
І наперад месяца быў да роду радоў.

Зыдзе, як дождж на пакос,
І як кропля кроплючая на зямлю.

Заззяе ў дні Ягоныя праўда,
Пакуль месяц не знікне.

І заваладарыць ад мора і да мора,
І ад ракі да самых краёў сусвету.

Перад Ім падуць Эфіопы,
І ворагі Ягоныя пыл заглынуць.

Цары Фарсійскія дары прынясуць,
Цары Аравійскія і Сава дары прывядуць.

І паклоняцца Яму ўсе цары зямныя,
І ўсе народы паслухаюць Яго.

Бо збавіць беднага ад гвалтаўніка,
І ўбогага, у якога няма дапаможцы.

Пашкадуе бедных і ўбогіх,
І душы іхнія ратуе.

Ад ліхвы і няпраўды ратуе душы іх,
І ў пашане будзе імя Яго перад імі.

І жыць будзе, і будзе мець золата Аравіі,
І будуць маліцца на Яго заўсёды, кожны дзень дабраславіць Яго.

І стане Ён сцвярджэннем ад зямлі да горных вяршынь,
Вышэй Лівана плады Ягоныя, і заквітнеюць гарады, як трава зялёная.

Зробіцца імя Яго дабраслаўлена навекі, наперадзе сонца стане імя Яго.
І дабрасловяцца ў Ім усе плямёны зямныя, усе народы ўлагодзяць Яго.

Дабраславёны Бог Ізраіляў,
Адзіны, што цуды стварае.

І дабраслаўлена імя славы Ягонай навекі і векі вечныя,
І напоўніцца славай уся зямля.

Псалом 72

Псалом Асафа.

Як жа міласэрны Бог Ізраіляў
Да сэрцам чыстых!

Маі ж ногі ледзь не пахіснуліся,
І ледзь не паслізнуліся стопы мае.

Бо я бяззаконным пазайздросціў,
Калі ўбачыў грэшных дабрадзёнства.

Бо няма ганебнай смерці ў іх,
І не маюць пакутаў цяжкіх яны.

Няма цяжкай працы ў іх.
І пазбягаюць турбот чалавечых.

Таму гардзея адолела іх да канца,
Апрануліся ў няпраўду і бяссумленнасць сваю.

Лішак пардзіў няпраўду іх,
Маюць болей, чым жадае сэрца іхняе.

Задумляюць і кажуць падман,
Няпраўду на вышэйшае маўляюць.

Падымаюць да неба вусны свае,
Языком нізка па зямлі сцелюць.

Таму адвернецца народ Мой ад іх,
І жыццё свае ад іх зверне.

І кажуць: «Ці ведае Бог?
І ці бачыць гэтае Звышні?»

Вось грэшныя у досыці жывуць
І багацце маюць.

І казаў я: «Ці не марна я хаваў сэрца ў праўдзе?
І з непавіннымі мыў рукі свае?

І быў у турботах увесь дзень
І ранак свой з самавыкрыцця пачынаў?»

Але калі б казаў гэтак,
То быў бы павінны перад родам сыноў Тваіх.

Таму мне было цяжка зразумець,
Пакуль не ўвайшоў у свяціла Твае і не зразумеў канец іхні.

Але за падступства іхняе Ты прыгатаваў ліха на іх,
Зрынеш іх, бо ўзаганарыліся.

Як раптоўна загалелі яны, зніклі,
Загінулі за бяззаконне свае.

Як сон дурны, калі чалавек прачынаецца,
Так знішчыў выяву іх Ты ў горадзе Тваім.

Бо калі плавілася сэрца мае,
І нутро мае перамянялася.

Я быў нікчэмны і неразумны,
Быццам той скот у Цябе.

Але я заўсёды з Табой,
І ўзяў Ты правую руку маю.

І праўдай Тваёй накіраваў мяне,
І з пахвалой прыняў мяне.

Што ёсць для мяне на небе?
І чаго мне жадаць ад Цябе на зямлі?

Знікае плоць мая і сэрца мае,
Божа сэрца майго, і частка мая — Бог мой навекі.

Бо загінуць усе, хто адышоў ад Цябе,
Панішчыў адвярнуўшыхся ад Цябе.

Мне ж даляпіцца да Бога дабро ёсць і ўскладаць на Бога спадзяванне мае,
Узвяшчаць усе хвалы Твае ў браме дачцы Сіёна.

Псалом 73

Павучэнне Асафа.

Навошта, Божа, назаўсёды адрынуў?
Навошта разлютаваўся гнеў на авечак Тваіх?

Узгадай абраных Тваіх, што прыдбаў саспачатку,
Вызвалі жазлом набытак Твой гару Сіён, дзе пасяліўся Ты.

Уздымі руку Свае на гардзею іх нарэшце,
Колькі ліхадзеяў ў святым месцы Тваім!?

Ганарыліся ворагі Твае пад час свята Твайго,
Паставілі знамёны свае як зазнакі.

Як у дубраве лясной, як дрэвы,
Пасеклі сякерамі дзверы ў храм.

Усе дзверы пасклі
Сякерамі і крышанамі

Агнём папалілі свяцілішча Твае,
На зямлі апаганілі месца знаходжання Твайго.

Казалі ў сэрцы сваім з паплечнікамі:
«Прыйдзіце і спынім на зямлі ўсе святы Божыя».

Зазнакаў не бачым мы, прарока няма ў нас,
І за нас няма прадстаць каму.

Даколі, Божа, ганьбіць нас вораг?
Даколі ён будзе ганьбіць імя Твае?

Навошта руку Тваю ад нас ухіліў
І дзясніцай Тваёй не даеш нам дабра ад недраў Тваіх?

Але Бог і Цар наш адвеку
Сатварыў ратаванне нам сярод зямлі.

Ты зацвердзіў сілай Сваёй мора,
Ты панішчыў галовы змеям у водах.

Ты пакрышыў галаву змея
І даў яго у ежу людзям пустэчы.

Ты адчыніў крыніцы і плыні,
Ты пасушыў рэкі Іфамскія.

Твой дзень, і ноч таксама належыць Табе,
Ты здзяйсняеш зоркі і сонца.

Ты сатварыў усю зямлю,
Вясну і жніво сатварыў для яе.

Узгадай, вораг ганьбіць Цябе, Божа,
І Божае імя людзі звар’яцелыя ганьбяць.

Не пакінь звярам душу, што славіць Цябе,
Душ убогіх не забывай назаўсёды.

Запавет узгадай Свой,
Бо дамы беззаконняў па зямлі памножыліся.

Да не звернецца мірны чалавек у сораме,
Бедны і ўбогі тады ўславяць імя Твае.

Паўстані, Божа, судзі цяжбу Тваю,
Успомні ганебу Тваю, што ад звар’яцелых на ўвесь час.

Не забудзь голас малітоўнікаў да Цябе.
Гардзея нянавіснікаў Тваіх усё вышэй і вышэй.

Псалом 74

Кіроўцу хору. Захавай. Псалом Асафа.

Праславім Цябе, Божа, праславім Цябе.
І заклічам імя Твае, і паведаем усе цуды Твае.

«Калі прыйдзе час,
Я па справядлівасці разважу.

Сатрасецца зямля і ўсе жывучыя на ёй,
Я зацвердзіў высновы яе».

Казаў бяззаконным: бяззаконне пакіньце.
Казаў саграшаючым: рогі не ўздымайце,

Не ўздымайце рог на вышэйшае,
Не кажыце на Бога няпраўду.

Бо ні з усходу ці захаду,
І не з пустых гор,

Бо Бог ёсць судзя:
Змірыць гэтага, а таго ўзнясе.

Бо чаша ў Бога ў руцэ з віном напўоненым крэпасцю, і нахіліць яе да ўсіх,
І дрожжы з яе не зліввае, ўсе грэшныя і бяззаконныя вып’юць.

Я ж узрадуюся век, запяю Богу Якава,
І рогі грэшных зламаю ўсе, няхай правядных рог узнясецца.

Псалом 75

Кіроўцу хору. Псалом Асафа. Песня да асірыйца.

Славіцца ў Іюдэі Бог,
У Ізраілю ўзвялічана імя Яго.

І ў свеце месца Яго,
І сяліба Яго ў Сіёне.

Там Ён пакрышыў моц лукаў,
Мячоў, зброі і войнаў.

Дзіўна Ты зіхаціш ад гор векавечных, і ў змяшанні ўсе неразумныя сэрцамі,
Заснулі ў снах сваіх, засталіся без здабытку усе людзі багацця у руках сваіх.

Ад забароны Тваёй, Божа Якаўлеў,
Здранцвелі на конях седзячыя.

Ты грозны, і хто паўстане супроць Цябе,
Супраць гневу Твайго?

З Нябёсаў гучна сатварыў суд,
Змоўкла ў страсе зямля,

Калі Бог на суд паўстаў,
Каб ратаваць ўсіх рахманых на зямлі.

І ўславіць Цябе ў думках чалавек,
І падумка чалавечая святкуе Цябе.

Памаліцеся і ўшануйце Ўладара Бога нашага,
Усе вакол Яго прынясуць дары Яму.

Да грознага і адымаючага дух ад паноў,
Ён грозны больш за цароў зямных.

Псалом 76

Кіроўцу хору. Ад Ідыфума. Псалом Асафа.

Голасам маім да Бога заклічу,
Залямянтую да Бога, і пачуе мяне.

У дзень смутку майго рукі да Бога ўздыму,
І ночу ўздыму, бо не прымала душа суцяшэння.

Узгадаў Бога і ўзрадаваўся,
Задумаўся і стаў легкадумны дух мой.

Убачылі вочы мае варту на вежах,
І ў замяшанні быў і анямеў.

Узгадаў дні першыя,
Гады мінулыя памінаў.

Ноччу сэрца мае задумлялася,
І затужыў дух мой:

Што, калі Бог назаўсёды адрынуў?
І больш дабраволіць не стане?

Ці назаўсёды адняў Сваю мілату,
І змоўкла слова Ягонае ад роду да роду?

Што, калі больш не жадае Бог шодрыць нас?
Што, калі шчодрасць Сваю ў гневе спыніў?

І мовіў сабе: вось разумею,
Што дзясніца змянілася Божая.

Узгадаў справы Божыя,
Узгадаў ад самага спачатку ўсе дзівы Твае.

І павучаўся ў справах Тваіх,
І аб спачынах Тваіх разважаў

Божа, e святасці шлях Твой.
Хто больш вялікі, чым Бог наш?

Ты — гэта Бог, што цуды стварае,
Узвясціў да людзей сілу Сваю.

Збавіў рукою Сваёй людзей Сваіх,
Сыноў Якава і Іосіфа.

Убачылі воды Цябе, Божа, убачылі Цябе воды і напалохаліся,
Сатрасліся бездані.

Зашумелі воды, голас падалі хмары,
Бо паслаў Бог стрэлы Свае.

Бесперапыну голас грому Твайго, маланкі Твае асвяцілі сусвет,
Пахіснулася і затрапятала зямля.

Па моры шлях Твой, і сцежкі твае па водах шматлікіх,
І крокі Твае не пазнаюць.

Накіраваў, як статак оўчы, людзей Сваіх
Рукой Маісея і Аарона.